ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ КАТЛАВІ́НА,
1) падводная катлавіна ў цэнтр. ч. Ціхага ак., паміж а-вамі Маршалавымі, Тувалу і Гілберта на З і падводным хр. Лайн на У. Даўж. каля 4,4 тыс. км, шыр. каля 2,5 тыс. км; пераважаюць глыбіні 5000—5500 м, найб. — 6957 м. Над дном узвышаюцца асобныя падводныя горы (Віцязя, Цітова), хрыбты, якія ўтвараюць а-вы Фенікс і Такелау, у паўн. ч. — вял. ўзвышша Магелана. Асадкі — пераважна чырв. гліна і радыялярыевая ілы.
2) Падводная катлавіна ў Індыйскім ак., паміж мацерыковым схілам Азіі, падводнымі Цэнтральна-інд. і Усх.-Інд. хрыбтамі. Даўж. каля 6 тыс. км, шыр. каля 1,6 тыс. км. Пераважаюць глыб. больш за 5000 м, найб. — 6090 м. У цэнтр. ч. — мерыдыянальны падводны хр. Ланка і падводная г. Афанасія Нікіціна з мінімальнай глыб. над ёй 1549 м.
т. 17, с. 172
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)